Кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.08.2014 12:50 |
Супольнасць салезіянаў у Мінску прывітала новага дырэктара. Ім стаў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB. Калісьці ён ўжо служыў тут на пасадзе дырэктара супольнасці. І вось, пасля трох год адсутнасці, калі святар працаваў ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, кс. Аляксандр вярнуўся ў Мінск. Напрыканцы святой Імшы кс. Аляксандра віталі парафіяне. Моладзь падрыхтавала сваё віншаванне ў маленькай сцэнцы, падчас якой святар атрымаў прывітанне ад св. Яна Боско. Кс. Аляксандру прыйшоў «Ліст з Рыму» ад заснавальніка ордэна. Гэта знакаміты ліст ксяндза Боско да сваіх сыноў, у якім святы звяртаецца да сваіх паслядоўнікаў, даючы ім пэўныя парады для святарскага служэння і працы з моладдзю. Гэтыя парады несумненна спатрэбяцца і кс. Аляксандру, каб быць тым мудрым і клапатлівым айцом для сваёй сям’і, якім і быў заснавальнік ордэна св. Ян Боско. Ірына Петрусевіч, sdb.by
|