Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мар'іна Горка: урок пра «вайну і веру» і благаслаўленне на новы навучальны год
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.09.2014 17:53

1 верасня пачынаецца новы навучальны і катэхетычны год. У многіх парафіях адбыліся набажэнствы з асвчэннем школьных прыладаў. Святочная Імша з нагоды распачацця навучальнага года напярэдадні 1 верасня ў нядзелю адбылася і ў парафii Святога Антонiя ў Мар’iнай Горцы. Пробашч кс. Генрых Кучынскi запрасіў на яе франтавіка Ватана Лабковіча, які падзяліўся з дзецьмі ўспамінамі пра ваеннае мінулае, адзначаючы ролю веры ў Бога, якую змог пранесці, нягледзячы на жахі вайны.

Ватан Лабковіч нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Вынiшчы Слуцкага раёна. Яго жыццё можна назваць сведчаннем вялікай веры ў Бога. Прайшоўшы вайну, атрымаўшы баявое раненне і пахаваўшы многіх сяброў, ён здолеў не згубіць веру, але толькі захаваць.

 

 

Дзіцятка Езус захоўваў яго на вайне

Ватан Лабковіч распавёў, што разам з ім на вайне заўсёды быў невялікі абразок, які ён трымаў каля сэрца. Калісьці ў дзяцінстве гэтым абразком яго благаславіла маці. Калі ён адыходзіў на фронт, то ўзяў абразок з сабою, і да гэтых дзён  захаваў яго і прынёс, каб паказаць дзецям. На ім адлюстравана выява Дзіцяткі Езуса.

Гэты зацёрты абразок хацела патрымаць кожнае прысутнае дзіця, дакрануцца да «рэліквіі, якая бараніла сэрца, якое верыць». Бог збярог гэтага чалавека ад смерці падчас вайны, але загінула шмат баявых сяброў. За кожнага з іх 9 мая Ватан Лабковіч замаўляе святую Імшу.



Таксама, звяртаючыся да дзяцей, франтавік са шматлікімі ўзнагародамі распавёў пра цудоўнае выратаванне яго роднай вёскі ад карнікаў. «Усе навакольныя вёскі былі спалены, а 19 лютага павінна была згарэць і наша, —казаў ён, — але мужчыны за ноч паставілі пяць крыжоў на раздарожжах, а жанчыны зрабілі вялікае палатно ў 6 метраў усяго за адну ноч у ахвяру Пану Богу. Так, з абразом святой Агаты, да якой звычайна моляцца, просячы абароны ад пажараў, жыхары хадзілі па ўсёй вёсцы. Дзякуючы шчырай малітве і глыбокай веры, Пан Бог абараніў нас».

Пасля святой Імшы паважаны госць быў запрошаны ў катэхетычны клас на пачастунак, дзе ў больш вольнай атмасферы дзеці маглі задаць свае пытанні настаўніку ўрока «вайны і веры».



Таксама адметнасцю гэтай Імшы было асвячэнне двух абразоў, якія парафіянкі Данута Плешавеня і Кацярына Ільясюк вышылі бісерам. Абразы Найсвяцейшага Сэрца Езуса i Найсвяцейшага Сэрца Панны Марыi(памер якіх 40Х50см) будуць знаходзіцца ў рудзенскай святыні, якая яшчэ будуецца, а вернікі часова збіраюцца ў вагончыку, прыстасаваным пад капліцу.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.