У Касцюковічах адбылося святкаванне 15-годдзя заснавання парафіі і сакрамэнт канфірмацыі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.09.2014 11:43 |
30 жніўня 2014 г. у парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах адзначалася 15-годдзе яе заснавання кардыналам Казімірам Свёнткам. На ўрачыстай Імшы сабраліся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і святары Магілёўскага дэканату на чале з дэканам кс. Юрыем Быкавым, таксама прысутнічаў дэкан Бабруйскага дэканата кс. Андрэй Яркавец. Як адзначыў пробашч кс. Андрэй Далянскі, для касцюковіцкай парафіі гэты юбілей з’яўляецца гонарам. “На працягу гэтых 15 гадоў з Божай дапамогай быў пабудаваны не толькі касцёл, у якім молімся, але перш за ўсё жывая супольнасць вернікаў, якіх сабралася вельмі шмат на гэтую ўрачыстасць”, - сказаў святар. (AG) Фота mohylev-katolik.by
|