Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новым пробашчам перададзенай хрыстусоўцам парафіі стаў кс. Алег Шпець
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.09.2014 17:42

Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску, якой да нядаўняга часу апекаваліся айцы францішкане, перададзена айцам хрыстусоўцам. Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды прайшла ў парафіі ў нядзелю 14 верасня.

Новым пробашчам парафіі стаў кс. Алег Шпець SCHr, які да гэтага моманту на працягу сямі гадоў з’яўляўся пробашчам у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах.

Ксёндз Алег паходзіць з Іўя. Менавіта ў роднай парафіі 6 чэрвеня 2005 года — пасля вучобы ў семінарыі ў Познані — яму было ўдзелена прэзбітарскае пасвячэнне.  

 

— Парафія ў Мінску — вялікі выклік для мяне: новае асяроддзе, новы горад, — прызнаўся Catholic.by кс. Алег. — Зусім хутка да нас у парафію прыедзе новы вікарый — кс. Уладзімір Марушэўскі SCHr, які будзе дапамагаць мне ў парафіяльных справах. Галоўным жа заданнем для нашай супольнасці стане будаўніцтва ў парафіі касцёла. Гэта справа няпростая, як і будаўніцтва «людскога касцёла» ў штодзённым святарскім жыцці.

Капліца ў мінскай Кунцаўшчыне (Матусевіча, 80) стане першай афіцыйнай пляцоўкай хрыстусоўцаў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

(JLS)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.