Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз Раман Факсінскі прыступіў да абавязкаў дырэктара Душпастыркага цэнтра
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.09.2014 23:44

1 верасня кс. Раман Факсінскі афіцыйна прыступіў да абавязкаў дырэктара Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

На гэтай пасадзе святар змяніў кс. Эдмунда Друза SChr.

— За 15 гадоў служэння ў Магілёве я прывык збольшага да душпастырскай працы. Прызначэнне ў Мінск стала для мяне нечаканасцю і адначасова новым заданнем, — расказаў Catholic.by кс. Раман Факсінскі. — Але гэтае прызначэнне я разглядаю перадусім як магчымасць дапамагчы ў пастырскай службе святарам, падтрымліваць у працы законных сясцёр і катэхетаў. Хачу проста служыць іншым людзям. Чакае таксама важная праца па наладжванні канцылярый невялікіх парафій.

Да гэтага моманту я працаваў пераважна ў Магілёве і меў магчымасць ацаніць найперш тыя праблемы, з якімі святары сутыкаюцца на ўзроўні парафіі. Мяркую, праца ў Душпастырскім цэнтры дапаможа мне ўбачыць Касцёл у Беларусі ў больш шырокім аспекце.


***

Ксёндз Раман Факсінскі быў пробашчам катэдральнага касцёла ў Магілёве ў 2000-2014 гг. У перыяд з 1992-1993 дапамагаў у душпастырскай дзейнасці ў Магілёве, з 1993 па 2000 гг. нёс служэнне ў Бабруйску. З 1996 па 2000 гг. працаваў у Сінодзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.

Ілья Лапатo

Больш падрабязна пра кс. Рамана Факсінскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.