Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адзначыла адпустовую ўрачыстасць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.09.2014 13:36

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў кс. Кірыл Бардонаў, які паходзіць з гэтай парафіі.

Таксама ў гэты дзень парафію наведаў дырэктар Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фамяных, які калісьці служыў у Вілейцы дыяканам.

Пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла ў сваёй прамове адзначыў, што Крыж Хрыста – алтар, на якім здзейснілася Ахвяра нашага збаўлення.

У гаміліі кс. Кірыл Бардонаў распавёў гісторыю свята Узвышэння Св. Крыжа і адзначыў, што Крыж можа несці толькі той, хто апрануты ў духоўную вопратку пакоры. Крыж, па словах святара, дазваляе ўзнесціся над штодзённасцю і над самой смерцю. Святар прапанаваў паразважаць над прыкладам Езуса Хрыста, які прынізіў самога сябе, стаўшы чалавекам, і аддаў за людзей жыццё, а напрыканцы гаміліі дадаў, што гэтае свята заахвочвае трымацца Крыжа, у якім абяцанне таго, што дабро пераможа.

Імша завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла. Пасля дзеці і моладзь парафіі прадставілі невялікую інсцэніроўку на тэму каштоўнасці жыцця і яго абароны. Гэтая пастаноўка заняла чацвёртае месца і была асабліва адзначана журы на Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве. Яе змест падкрэслівае вялікую каштоўнасць кожнага жыцця, якое пачынаецца з моманту зачацця.

Паводле vilejka.by

(AG)

 

 
Фота vilejka.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.