У парафіі Маці Божай Бялыніцкай стварылі аднайменны гімн у гонар Маці Божай |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.09.2014 17:06 |
Упершыню ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай быў выкананы гімн парафіі — малітоўны спеў да Маці Божай, напісаны арганісткай мінскага Чырвонага касцёла Марыяй Новікавай. Нагодай да стварэння аднайменнага гімна стала тытульная ўрачыстасць парафіі, якую святкавалі 20 верасня. Сярод гасцей на ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай было шмат святароў і вернікаў не толькі з Бялыніч, але таксама з Вілейкі, Магілёва, Шклова і Фашчаўкі. У ліку святароў былі кс. Юрый Быкаў з магілёўскай архікатэдры, а. Ежы Вежхоўскі з парафіі Св. Антонія ў Магілёве, кс. Аляксандр Шупенька са Шклова, а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў, кс. Павел Адамовіч з крычаўскай парафіі, кс. Роберт Мацееўскі з Мсціслава і кс. Валерый Орсік, душпастыр парафіі Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы. Святую Імшу, падчас якой быў прадстаўлены гістарычны нарыс пра парафію, узначаліў кс. Аляксандр Барыла, дэкан Вілейскага дэканату. Падрыхтоўкай нарыса пры дапамозе пробашча парафіі кс. Андрэя Кеўліча займаліся парафіяне Станіслаў Пяткевіч і Настасся Мацвеева. З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Аляксандр Шупенька, які ўзгадаў няпросты лёс Бялыніцкай іконы, а таксама заклікаў браць прыклад з Найсвяцейшай Дзевы Марыі, як можна і варта трываць у Хрысце. «Фактычна дзень 20 верасня Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі быў прызначаны ў якасці літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай толькі нядаўна, таму, па сутнасці, мы ўпершыню адзначалі гэту дату ў нашай парафіі як афіцыйную», — прыводзіць словы пробашча парафіі кс. Андэя Кеўліча інфармацыйны партал kasciol.by. Гімн да Маці Божай Бялыніцкай: «Літвы Хрыстовай Маці-Каралева, Бязвер’я ноч мінула — зноў світае, Успомняць сцежкі пілігрымаў крокі, Літвы Хрыстовай Маці-Каралева, (IL) |