Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.09.2014 11:29 |
28 верасня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей, прысвечанае пачатку навучальнага і аратарыйнага года. Спачатку арганізатары сустрэчы запрасілі дзяцей і іх бацькоў на святую Імшу, на якой усе разам разважалі над Божым словам, дзякавалі Богу за атрыманыя дары і прасілі аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў. Пасля праз гульні, малітву і салодкі стол аніматары і іх памочнікі разам з кс. Паўлам і с. Люцыяй дапамаглі дзецям больш пазнаёміцца з Хрыстом. (AG) Фота sdb.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.