Новы навучальны год распачаўся ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
13.10.2014 19:07 |
11 кастрычніка слухачы «Школы сямейнага жыцця» ў Мінску распачалі новы 2014/2015 навучальны год. Святая Імша з гэтай нагоды адбылася ў капліцы «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.У гаміліі кс. д-р Андрэй Стэцкевіч звярнуў увагу на важнасць Евангелля ў жыцця сучаснай сям’і. Пасля Імшы кс. Андрэй Стэцкевіч прадставіў слухачам інаўгурацыйны даклад на тэму «Дзейнасць на карысць сям’і ў Беларусі». Святар адзначыў важнасць Сіноду Біскупаў, прысвечанага сужэнству і сям’і, які праходзіць з 5 па 19 кастрычніка ў Ватыкане і ўдзельнікі якога разважаюць над галоўнымі праблемамі сям’і. Выступоўца дадаў, што клопат аб сям’і з’яўляецца сёння найважнейшай інвестыцыяй у будучыню, а той, хто не інвестуе ў будучыню, — той яе знішчае. А. Пётр Фраштэнга OCD, AG |
Фотарэпартаж |