З малітвай Ружанца пазнаёмілі дзяцей на свяце ў мінскім араторыі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
13.10.2014 13:43 |
12 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылося свята для дзяцей «Да Марыі топ-топ-топ…». У якасці мэты свята арганізатары ставілі знаёмства маленькіх вернікаў з малітвай Ружанца.
Падчас праграмы дзеці «крочылі» па частках Ружанца, знаёмячыся бліжэй з кожнай з іх. Удзельнікі мелі магчымасць праз гульні, спевы, сцэнкі глыбей паразважаць над сэнсам кожнай часткі.
Атрымліваючы ў ходзе праграмы пацеркі з назвай частак малітвы, дзеткі крок за крокам сумесна складалі свой Ружанец. Напрыканцы гэтага «падарожжа» да Маці Божай прайшла віктарына, пытанні якой тычыліся Ружанца. Праз свята аніматары і памочнікі, якія яго рыхтавалі, хацелі падкрэсліць важнасць малітвы да Марыі.
Ружанец для дзяцей праходзіць у парафіяльнай капліцы ў кастрычніку кожную суботу а 16-й гадзіне. Паводле serebranka.sdb.by (AG) Фота serebranka.sdb.by
|