Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ маліліся за місіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.10.2014 12:26

19 кастрычніка ў парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску адбылася місійная анімацыя. З нагоды Сусветнaга дня місій дзеці прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстай святой Імшы, узбагаціўшы яе місійнымі элементамі.

Дзеці разам з бацькамі маліліся ў інтэнцыі місійнай дзейнасці Касцёла. Маленькія парафіяне прынеслі да алтара дары, а разам з імі — свае праблемы, клопаты і цяжкасці сваіх аднагодкаў з розных краін. Разам са сваімі душпастырамі маленькія місіянеры нагадалі прысутным, што яшчэ вельмі шмат людзей не спазналa радасцi сяброўства з Езусам, таму неабходна прыняць на сябе місію абвяшчэння праўды аб Божай любові.

Дзеці своеасаблівым чынам ужо распачалі гэтую місію, запрасіўшы ўсіх прысутных у парафіяльную капліцу на ружанцовую малітву, якую правядуць у літургічны ўспамін святога Яна Паўла II, 22 кастрычніка. У гэты дзень падчас малітвы будзе гучаць просьба, каб дзякуючы місійным намаганням Касцёла полымя веры ў Езуса разгаралася і спрыяла адраджэнню Касцёла ў Беларусі і ва ўсім свеце.

Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.