Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская моладзь з Мінска правяла «Рэальную гульню»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.10.2014 11:44

26 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску прайшла першая ў гэтым сезоне «Рэальная гульня».

Праводзілася гульня для падлеткаў, якія вучацца ў 5-11 класах. Арганізатары ставілі за мэту паказаць моладзі, што свой вольны час можна праводзіць не толькі ў камп'ютары, выклікаючы іх на рэальныя спаборніцтвы.

Падчас гульні дзве каманды («Чырвоныя» і «Белыя») мелі магчымасць праявіць сябе ў розных конкурсах, за перамогу ў якіх прысуджаліся бонусныя балы. У выніку гульні быў вызначаны бясспрэчны пераможца – каманда «Чырвоных», якая набрала 136 балаў. «Белыя» прыйшлі да фінішу з 92 баламі.


Пераможцам была ўручана мапа, на якой быў вызначаны шлях да скарбу, складзены з прысмакаў. Таксама камандзе «Чырвоных» дастаўся кавалак вялікай мапы, з дапамогай якой можна будзе знайсці галоўны прыз, які разыграюць у канцы навучальнага года.

Наступная «Рэальная гульня» пройдзе 16 лістапада. Арганізатары запрашаюць тых, хто вучыцца ў 5-11 класах.

Паводле serebranka.sdb.by

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.