У мінскім араторыі імя св. Яна Боско прайшоў лагер для дзяцей на тэму «Падарожжа па старонках Бібліі» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
02.11.2014 17:31 |
З 27 па 31 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско праводзіўся лагер для дзяцей на тэму “Падарожжа па старонках Бібліі”. На працягу пяці дзён дзеці разам з с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, аніматарaмі і памочнікамі аніматараў бліжэй знаёміліся са Старым Запаветам.
Здзяйсняць “падарожжа” ўдзельнікам дапамагаў мультфільм, у якім распавядалася пра стварэнне свету, першародны грэх, Каіна і Абэля, Ноеў каўчэг і Бабілонскую вежу. Пасля прагляду мультфільма дзеці падчас працы ў групах глыбей разважалі над біблейскімі сюжэтамі, суадносячы іх з жыццём.
Праграма канікул уключала таксама штодзённую святую Імшу, Вяночак да Божай Міласэрнасці і гульні.
У апошні дзень лагера адбылося падсумаванне пройдзеных тэм. Дзеці згадзіліся з думкай, што Бог з’яўляецца найлепшым сябрам для кожнага, а да сапраўднага сябра хочацца звяртацца як мага часцей, таму нельга забывацца пра тое, што Бог чакае не толькі ў нядзелю, але заўсёды.
Скончыліся канікулы салодкім сталом, падрыхтаваным самімі ўдзельнікамі.
Канікулы для дзяцей – адна з акцый, якія праводзяцца ў гэтым араторыі. За інфармацыяй можна сачыць на сайтах www.sdb.by, www.serebranka.sdb.by і ў групе “В контакте”.
Паводле www.sdb.by (AG) Фота www.sdb.by
|