Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаў працу сайт парафіі Божага Цела ў Нясвіжы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.11.2014 12:50

Версія сайта дасяжная на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя апошніх аб’яў і падзей з жыцця парафіі на сайце можна знайсці інфармацыю пра гісторыю касцёла, а таксама даведку адносна экскурсій.

Парафіяльны сайт касцёла ў Нясвіжы дасяжны па адрасе www. niasvizh-kasciol.by.

Касцёл у Нясвіжы вядомы ў першую чаргу сямейнай пахавальняй Радзівілаў, якая захавалася ў крыпце святыні.



Сёння ў крыпце стаіць 71 труна (адна з якіх, рытуальная, пустая) — гэта трэцяя па колькасці сямейная пахавальня ў Еўропе. Урну з прахам 72-га прадстаўніка Радзівілаў — князя Антонія з Лондана — замуравалі ў сцяну пахавальні ў адпаведнасці з ягоным тэстамэнтам у 2000 годзе. Аднак звесткі пра колькасць трунаў у розны час фіксаваліся абсалютна розныя. У 1905 годзе камісія налічыла 78 саркафагаў. У польскай манаграфіі 1937 года гаворыцца пра 102 труны. За савецкім часам саркафагаў было нібыта 90. Яшчэ раней трапляецца лічба 120. Дзе падзеліся астатнія і ці былі яны, дакладных звестак няма. Паводле адной з версій, частка саркафагаў згінула ў час вайны.

Першым, хто спачыў тут, быў сам Сіротка. Год ягонай смерці — 1616. Ствараючы пахавальню, Сіротка пакінуў два простыя правілы адносна крыпты. Па-першае, там павінны былі быць пахаваныя выключна Радзівілы. Па-другое, хаваць людзей належала ў простым адзенні і без багаццяў — каб праз стагоддзі ні ў кога не ўзнікала спакусы разрабаваць труны. Сіротка і сапраўды спачыў у сваім плашчы пілігрыма — як сімвал знакавай вандроўкі да Святой Зямлі. Труну князя неслі ад замка да касцёла жабракі з усёй акругі. З таго часу ў крыпце была пахаваная большасць прадстаўнікоў слаўнага роду.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.