Дзеці ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ прадставілі сцэнку пра святых |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.11.2014 11:14 |
У другую нядзелю лістапада на Імшы з удзелам дзяцей ў мінскай парафіі Cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску маленькія парафіяне пазнаёміліся са святымі, якія сваім кароткім жыццём сказалі Богу «Так». Пра святых распавялі ў сцэнцы самі дзеці. У сцэнцы было прадстаўлена жыццё 14-гадовага благаслаўлёнага Хосэ, мучаніка з Мексікі (28 сакавіка 1913 г. — 10 лютага 1928 г.), беатыфікаванага 20 лістапада 2005 г., 11-гадовай Слугі Божай Ганны дэ Гінэ з Францыі (25 красавіка 1911 г. — 14 студзеня 1922 г.), абвешчанай Слугой Божай 3 сакавіка 1990 г., 6-гадовай Слугі Божай з Італіі Антанеты Меа (Неналіны) (15 снежня 1930 г. — 3 ліпеня 1937 г.), абвешчанай Слугой Божай 18 снежня 2007 г., 17-гадовага святога Станіслава Косткі з Польшчы (28 кастрычніка 1550 г. — 15 жніўня 1568 г.), апекуна моладзі, кананізаванага ў 1726 г. (AG) Фота jan.by
|