Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У магілёўскай катэдры адбылося ўрачыстае прыняцце новых міністрантаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
24.11.2014 10:04 |
23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у магілёўскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае прыняцце пяці новых міністрантаў. Усе яны прайшлі падрыхтоўку да служэння пры алтары і годна здалі іспыты. Падчас Імшы святар звярнуў увагу на тое, што “асновай палітыкі Езуса з’яўляецца любоў”, гэта значыць, што Сын Божы прыйшоў да кожнага, чакае чалавека і адкрывае яму сваё сэрца і Божае Валадарства. Яўген Дудкін |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.