Канцэрт у гонар святой Цэцыліі прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
24.11.2014 12:28 |
22 лістапада ў капліцы св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка) адбыўся штогадовы традыцыйны канцэрт, прысвечаны cвятой Цэцыліі — апякунцы касцёльнай музыкі і спеваў. Вечар сабраў у святыні ўсіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і любіцеляў. З кожным годам колькасць нумароў павялічваецца. Падчас канцэрту на імправізаванай сцэне выступалі дзіцячы хор, падлеткі, моладзь і сэрца парафіяльнай музыкі — хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус. Актыўны ўдзел прынялі парафіяльныя суполкі: маладыя сем’і, аніматары і кандыдаты. Выступілі таксама салісты: прагучалі душэўны спеў у выкананні Настассі Субач, гітарнае сола Івана Мацейкі, сола на саксафоне Стаса Лазарава, вершаванае выступленне Яны Маціс. (AG) Фота www.sdb.by
|