«Дастаткова толькі Бога»: сталі вядомыя пераможцы конкурсу ведаў да 500-годдзя св. Тэрэзы Авільскай у Нарачы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.12.2014 11:13 |
29 лістапада ў парафіі Святога Андрэя, апостала, прайшлі дэканальныя моладзевыя «Андрэйкі», на якіх быў праведзены конкурс ведаў «Дастаткова толькі Бога», прысвечаны 500-годдзю нараджэння святой Тэрэзы Авільскай. У нарачанскую парафію на свята разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі прыехала моладзь з Будслава, Мядзела, Свіры і Канстанцінава. Свята распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў а. Аркадзь Куляха OCD. У гаміліі святар нагадаў моладзі пра жыццёвы шлях святой Тэрэзы ад Езуса і заклікаў маладых людзей у сучасным свеце па прыкладзе гэтай кармэлітанкі быць сведкамі Хрыста і Евангелля. Пасля святой Імшы адбыўся конкурс ведаў «Дастаткова толькі Бога», у якім прыняло ўдзел больш за сто чалавек. Працягнулася свята дыскатэкай з забаўляльнай праграмай, падчас якой моладзь весела бавіла час, а журы падводзіла вынікі конкурсу. Завяршылася свята ўручэннем падарункаў пераможцам конкурсу і супольнай малітвай. Паводле nachacz.na.by, (IL) |