Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла ў Касцюковічах |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
03.12.2014 10:46 |
Пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла 2 снежня ў Касцюковічах. У сустрэчы прыняў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Пра гэта паведамляе сайт Магілёўскага дэканату. Сустрэча распачалася ўступным словам кс. Андрэя Далянскага, які звярнуў увагу на тое, што Адвэнт — асаблівы час, калі духавенства мае магчымасць з’яднацца з Хрыстом. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, які ў сваёй гаміліі нагадаў пра важнасць асабістага сведчання пра Хрыста. Пасля Імшы былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з функцыянаваннем дэканату. Наступная сустрэча духавенства дэканату пройдзе 13 студзеня 2015 года ў парафіі Св. Антонія ў Магілёве. (ILS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.