У мінскім араторыі прайшла трэцяя «Рэальная гульня» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
09.12.2014 11:11 |
8 снежня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско прайшла трэцяя «Рэальная гульня». У гэты раз змаганне паміж дзвюма камандамі адбывалася не на вуліцы, а ў зале.
Ваенная тэма гульняў вызначыла спаборніцтвы, у якіх дзеці маглі адчуць небяспеку і праявіць адвагу. У першай гульні ўдзельнікі праходзілі «мінныя палі», а ў другой — пад назвай «Два капітана» — правяралі сваю трапнасць, выбіваючы адзін аднаго мячом. Гэтыя гульні падрыхтоўвалі ўдзельнікаў да галоўнай бітвы, якая і вызначыла пераможцу.
У гульні «Перастрэлка» ўдзельнікі праявілі крэатыўнасць, будуючы барыкады і крэпасці. Таксама каманды паказалі спрытнасць, якая дапамагала ім забіраць сцяг, пазбягаючы «куль» сапернікаў. У жорсткай барацьбе да трох перамог перамагла каманда «Чырвоныя» з агульным лікам 3-2, нягледзячы на тое, што ў іх складзе было толькі чатыры чалавека, з якіх трое — пачаткоўцы.
Наступная «Рэальная гульня» адбудзецца ў студзені.
Паводле www.sdb.by (AG) Фота www.sdb.by
|