Свята для дзяцей і моладзі прайшло ў араторыі ў Бараўлянах |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
09.12.2014 17:16 |
7 снежня пасля Імшы ў араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах дзеці і моладзь сабраліся на свята, на якое завітаў святы Мікалай. Свята адбылося з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — важнага для салезіянскай сям’і дня, бо 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя. Напярэдадні, у суботу, святы Мікалай ужо наведваў дзяцей у бараўлянскім араторыі, каб парадаваць падарункамі маленькіх вернікаў, якія штодня ўдзельнічаюць у раратніх Імшах. У нядзелю святы затрымаўся ў араторыі, каб пазнаёміцца з дзецьмі, распавесці ім пра сябе, пра тое, якія сапраўдныя і несапраўдныя звычаі і героі з’явіліся ў розных краінах свету праз яго, навучыць турэцкім танцам і павесяліцца, бавячы час у гульнях, якія нарадзіліся на Вальдокка ў араторыі св. Яна Боско. (AG)
Фота www.sdb.by |