Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў сваю родную парафію ў Маладзечне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.12.2014 13:12

14 снежня, у ІІІ Нядзелю Адвэнту, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў сваю родную парафію Святога Юзафа ў Маладзечне. Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 50 вернікам.

Пробашч парафіі кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі ў прывітальным слове выказаў радасць не толькі з факту прыбыцця біскупа, але і з таго, што да святарства і біскупскага служэння іерарх узрастаў менавіта ў гэтай парафіі, у супольнасці вернікаў.

У гаміліі біскуп разважаў над фрагментам Першага Паслання да Тэсаланікійцаў з другога чытання ІІІ Нядзелі Адвэнту. Узгадваючы словы св. апостала Паўла «Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся» (1Тэс 5, 16), іерарх заклікаў канфірмаваных заўсёды і з радасцю выкарыстоўваць дары Святога Духа, аб якіх прасілі падчас Імшы.

Сярод ганаровых гасцей, прысутных на Імшы, былі маці і родныя біскупа Юрыя Касабуцкага, а таксама кс. Андрэй Яркавец, які шмат гадоў служыў у суседняй парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае.

На заканчэнне прадстаўнікі моладзі, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі, падзякавалі іерарху за яго паслугу, пажадалі сіл і Божага благаслаўлення на далейшыя гады біскупскага служэння.

Кс. Міхал Бубен

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.