Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў святыя Імшы на Нараджэнне Пана ў Магілёве |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
26.12.2014 16:38 |
24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, увечары ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі цэлебраваў святую Імшу пастэрку.
У Імшы ўдзельнічалі пробашч парафіі кс. Юрый Быкаў і вікарый кс. Павел Беразун, а таксама ксёндз Аляксандр Шупенька з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове.
Біскуп павіншаваў сабраных са святамі Божага Нараджэння, падзякаваў за тое, што яны знайшлі час прыйсці ў касцёл, благаславіў і пажадаў моцнай веры, міру і дабра ў сем’ях.
Пасля Імшы шмат вернікаў, бацькі разам з дзецьмі, падышлі пакланіцца маленькаму Езусу ў яслях.
25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, біскуп Юрый Касабуцкі таксама цэлебраваў у парафіі Імшу. Пасля яе дзеці выступілі са сцэнкай і атрымалі падарункі ад святога Мікалая.
Яўген Дудкін
Фота Таццяны Анкудзінавай
|
Фотарэпартаж |