Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Свята Святой Сям’і адзначылі ў Ракаве малітвай за сужэнцаў і пастаноўкай |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
28.12.2014 16:55 |
Важнасць інстытуту сям’і ў сучасным грамадстве падкрэсліў падчас Імшы на свята Святой Сям’і пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) кс. Дзмітрый Барыла, які зачытаў таксама адпаведнае паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Стаўленне да сям’і як да хатняга Касцёла трэба выхоўваць з маленства, упэўнены пробашч парафіі. Таму парафіяльная моладзь актыўна прыцягваецца да ўдзелу ў рэлігійным жыцці.
У прыватнасці, 28 снежня юныя парафіяне прапанавалі ўсім, хто прыйшоў на Імшу, у выглядзе музычна-пластычнай дзеі паразважаць над пытаннямі: “Навошта Бог даў чалавеку рукі? Каб разбураць ці каб будаваць? Каб адрынуць бліжняга ці каб працягнуць іх да Езуса?”
Тэкст і фота Таццяны Сівец
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.