Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«І да танца, і да ружанца!» — фотаімгненні ў дзень нараджэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.01.2015 17:19

3 студзеня — дзень нараджэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У гэты дзень рэдакцыя catholic.by паварушыла ўсе свае архіўныя сховішчы, каб падабраць і прыгадаць найбольш яркае, незвычайнае і звычайнае, часамі смешнае, часамі нават неверагоднае з жыцця і творчасці, толькі ў дадзеным выпадку — служэння гэтай асобы.

Святарская паслуга

Колькі разоў за год ды за ўсе гады служэння рукі святара падымаюць манстранцыю, каб благаславіць тых, для каго яны служаць, каму сведчаць пра Хрыста?

Ці хтосьці лічыць? Дакладна — Хтосьці.

А рукі святара працягваюць благаслаўляць, а вочы — спыняцца на белым пшанічным хлебе, які зусім не сімвал, але сама Сутнасць Таго, дзеля каго служаць, у Імя Каго благаслаўляюць.

Такая яна - асоба святара, які пакліканы быць пасрэднікам паміж чалавекам і Богам.

 

 

Як дарыць — дык ровар!

Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча можна сустрэць не толькі на ўрачыстай Імшы, але можна сустрэць і нават не заўважыць, калі ён будзе ціха праязджаць па веладарожцы ўздоўж Свіслачы.

Ведаючы пра гэтае захапленне іерарха, пры адкрыцці салезіянскага араторыя ў Бараўлянах яму вырашылі зрабіць адмысловы падарунак — ровар.

 

 

 

Надзейны вершнік і кучар

Адны прыязджаюць у Івянец на "Музычную майстэрню" і вучацца спяваць, другія — паўдзельнічаць у малітоўных сустрэчах моладзі, а некаторыя — каб пакатацца на кані. І, калі пашанцуе, то пры дапамозе самаго Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 

 

 

Збудаваць касцёл: цяжка ці лёгка?

Калі быў усталяваны першы крыж на новапабудаванай святыні ў мінскай Чыжоўцы, то ўсе думалі, што кульмінацыйны момант адбыўся. Але пры ўсталяванні другога крыжа, акурат над алтарнай часткай святыні, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч вырашыў дапамагчы працаўнікам уласнаруч:

 

 

 

 

Будслаўскі "дэлікатэс" з рук Мітрапаліта — ужо традыцыя:

 

 

Быць біскупам — гэта яшчэ і ўмець у футбол іграць

У біскупа шмат абавязкаў, сярод якіх трэба насіць не толькі біскупскую мітру, але і футбольную форму. Не толькі словам патрапляць да сэрцаў людзей, але і мячыкам у вароты.

 

 

 

Паляванне?

Яшчэ невядома, ці ўваходзіць у абавязкі ці зацікаўленасці арцыпастыра хадзіць на паляванне, але сустракацца з паляўнічымі — дакладна: 

 

 

З маладымi - малады

"Радуйцеся з тымі, хто радуецца, плачце з тымі, хто плача" (Рым 12, 15)

 

 

 

 

Аксана Ючкавіч

Фота Аляксандры Шчыглінскай і Віталія Палінеўскага 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.