Дзеці парафіі ў Мар’інай Горцы наведалі з пастаноўкай пра Божае Нараджэнне Пухавiцкi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
06.01.2015 14:05 |
5 студзеня наймалодшыя парафiяне касцёла св. Антонiя Падуанскага ў Мар’iнай Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) з пробашчам парафіі кс. Генрыхам Кучынскім наведалі Пухавiцкi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат, дзе пражываюць людзі з асаблівасцямі псiханеўралагiчнага развіцця. Дзеці прадставілі ў доме-інтэрнаце пастаноўку пра Божае Нараджэнне. У пастаноўцы перад гледачамі паўсталі Марыя i Юзаф, анёлы, пастушкi i каралi. Тэатралізаванае прадстаўленне трывала каля паўгадзіны. Па тым, якая цішыня была ў зале і з якім захапленнем гледачы назіралі за рухамі на сцэне, можна сказаць, што юныя акцёры справiлiся з ролямi выдатна. |
Фотарэпартаж |