Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дэкрэт аб адпустах у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.01.2015 21:34

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г., у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўстанаўляю касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:
к

  • Мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава;
  • Касцёл свв. Сымона і Алены ў Мінску;
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе;
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле;
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве;
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы;
  • Касцёл св. Ганны ў Дзяржынску;
  • Касцёл св. Міхала Арханёла ў Івянцы;
  • Касцёл Божай Міласэрнасці ў Асіповічах;
  • Касцёл св. Казіміра ў Маладзечне;
  • Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы;
  • Касцёл св. Казіміра ў Стоўбцах;
  • Касцёл св. Антонія ў Слуцку.

У гэтых касцёлах на бачным месцы неабходна размясціць адмысловае паведамленне аб тым, што ў іх можна атрымаць поўны адпуст, з пералічанымі ўмовамі для яго атрымання.

Для атрымання адпусту неабходна быць у стане Божай ласкі (сакрамэнтальная споведзь), прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).

Заклікаю душпастыраў, выконваючых паслугу ў гэтых касцёлах, а таксама іншых святароў, асабліва належачых да розных манаскіх супольнасцяў, актыўна выконваць абавязкі паяднання людзей з Богам у сакрамэнце пакаяння.

Выказваю надзею, што дзякуючы адпустам вернікі будуць мець новую магчымасць для ўмацавання веры, надзеі і любові.

З малітвай і благаслаўленнем

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Канцлер Курыі
Кс. Дзмітрый Пухальскі


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.