Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Дзеці з Мар’інай Горкі выступілі з калядным канцэртам у Чэрвені |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 12.01.2015 14:40 |
|
Маленькія выканаўцы імкнуліся данесці да кожнага гледача радасць, дабрыню і шчырую ўсмешку. Цяжка было застацца абыякавым да поўнага непасрэднасці і сардэчнасці канцэрта. Па словах гледачоў, сустрэча была сапраўдным сведчаннем веры, надзеі і любові. Напрыканцы «пухавіцкія пярлінкі», як іх назвалі чэрвеньскія католікі, атрымалі салодкія пачастункі ад прадстаўнікоў парафіяльнай рады і былі ўзнагароджаны гучнымі апладысментамі. Кс. Генрых Кучынскі |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У свята Хросту Пана, на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння, каб яшчэ раз расказаць пра добрую навіну з Бэтлеема і падзяліцца радасцю з парафіянамі з суседняга касцёла, дзеці з Мар’інай Горкі завіталі ў горад Чэрвень.
для друку