Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Палатынская моладзь з Мінска прадставіла ў Воранаве пастаноўку пра Божае Нараджэнне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.01.2015 12:31

Моладзь з Мінска, з якой працуе палатын кс. Яўген Эйсмант SAC, прадставіла пастаноўку, прысвечаную Божаму Нараджэнню, у парафіі Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве.

Маладыя вернікі самастойна напісалі сцэнарый, у якім закраналіся такія праблемы сучаснага свету, як аборт, ЭКА, выкарыстанне дапамогі чарадзеяў і ведзьмаў. Праз пастаноўку гучала думка, што, на жаль, у свеце існуе яшчэ шмат людзей, якія не ведаюць або да канца не разумеюць, што ўсё гэта вельмі небяспечна.

 

 

Дзеянне ў пастаноўцы адбываюцца напярэдадні Божага Нараджэння. У сцэнцы прадстаўлены дзве сям’і, якія былі суседзямі: веруючая, у якой муж і жонка ніяк не маглі зачаць дзіця, таму яшчэ больш маліліся Богy і нарэшце вырашылі ўзяць дзіця з прытулку, і няверуючая, з такой жа праблемай, але якая абрала не хрысціянскія спосабы вырашэння: спачатку звярнулася па дапамогу ЭКА, а калі нічога не атрымалася, пайшла да бабкі-варажэі.

Заканчваецца пастаноўка тым, што Бог пасылае дзіця веруючай сям’і, а няверуючая прыходзіць да Бога з пакаяннем.  

Воранаўскім гледачам пастаноўка вельмі спадабалася, аб чым сведчылі ў тым ліку і слёзы на тварах некаторых жанчын.

Візіт у Воранава стаў пачаткам своеасаблівых «гастроляў» мінcкай палатынскай моладзі: 25 студзеня пастаноўка будзе прадстаўлена ў нясвіжскай парафіі, а 8 лютага — у Бярозе.

 

 

 

Алена Юршо

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.