Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
15.01.2015 14:00
15 студзеня ў Мінску адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Падчас сустрэчы былі агучаны новыя прызначэнні, які пачнуць дзейнічаць з 26 студзеня 2015 года.
r
  1. Ксёндз Уладзімір Каспарэвіч звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканату і прызначаецца адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Юзафа ў в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага дэканату.
  2. Ксёндз Валянцін Станкевіч звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г.п. Радашковічы Маладзечненскага дэканату і прызначаецца адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканату.
  3. Айцец Аляксандр Улас OFMConv звальняецца з пасады вікарыя парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад і прызначаецца адміністратарам з правамі пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г.п. Радашковічы Маладзечненскага дэканату.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.