Канцэрт рэлігійных спеваў зладзілі ў доме сацыяльнай апекі в. Вузла на Мядзельшчыне |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
20.01.2015 11:49 |
У вёсцы Вузла Мядзельскага р-на знаходзіцца дом сацыяльнай апекі для састарэлых і пакінутых людзей. Айцы кармэліты босыя з Мядзела служаць у гэтым цэнтры душпастырскай апекай. Шмат састарэлых людзей з рознымі жыццёвымі гісторыямі і лёсамі знаходзяцца ў гэтым месцы, дзе, дзякуючы апецы сацыяльных работнікаў, могуць супольна несці крыж старасці, хвароб і, вельмі часта, абыякавасці сваіх дзяцей.
Як кажуць людзі ў доме сацыяльнай апекі, кожны візіт святара, маладога чалавека з усмешкай, адкрытыя сэрцы апекуноў прытулку з’яўляюцца для іх новым глытком свежага паветра ў штодзённым жыцці. А. Юрый Кулай OCD
|