Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско», прымеркаваны да 200-годдзя св. Яна Боско, прайшоў у Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.01.2015 14:21

17 студзеня завяршыўся IV турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско. Спабоніцтвы праходзілі ў аднайменным сталічным салезіянскім араторыі.

Турнір складаўся з двух этапаў. Па выніках першага, які праходзіў у снежні, з 13 каманд у наступны тур прайшлі 8 мацнейшых. У кожнай гульні супернікі змагаліся да апошняга, ніхто не хацеў саступіць перамогу, якая давала шанец на выхад у плэй-оф.



Пасля цікавых гульняў у групах у накаут-раунд выйшлі 4 каманды: «Gloria», «ФК Волат», «FCConvorto» і «АнК кідс». Першыя дзве каманды прайгралі ў сваіх паўфіналах, таму змагаліся толькі за бронзу. Трэцяе месца ў выніку здабыла каманда «Gloria». Фінальная гульня была вельмі напружанай і ўпартай, што пацвярджае выніковы лік 1:0 на карысць каманды «АнК кідс». Фінал сабраў шмат заўзятараў і гледачоў, сярод якіх быў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага ў Беларусі — кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Пасля фінальнай гульні адбылося выніковае прадстаўленне, на якім арганізатры і ўдзельнікі турніру паказвалі падрыхтаваныя нумары: сцэнкі, спевы, прэзентацыі. Таксама былі вызначаны лепшыя гульцы ў намінацыях «лепшы брамнік», «лепшы бамбардзір» і «лепшы гулец». Пасля ўзнагароджання ўсе былі запрошаны да салодкага стала, дзе маглі падсілкавацца і абмеркаваць вынікі турніру.

Яўген Бурко, салезіянскі аніматар

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.