Кніга «Дзіўныя паведамленні езуітаў у Беларусі», выдадзеная ў 1786 годзе, упершыню перакладзена па-беларуску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
03.02.2015 16:30 |
Незвычайная кніга, якая апісвае становішча Каталіцкага Касцёла на беларускіх тэрыторыях у 1786 годзе, перакладзена на беларускую мову і падрыхтавана да друку. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам Catholic.by паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Паводле яго слоў, унікальнасць кнігі ў тым, што яна апісвае стварэнне Магілёўскай дыяцэзіі і той час, калі дыяцэзію ўзначальваў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч. Cкладаны і інтрыгоўны час — у лістах, цыркулярах, рэляцыях, адозвах — пададзены ў кнізе ад першых асоб, што дзейнічалі ў Ватыкане, Маскве і Магілёве. Выданне кнігі будзе ажыццяўляцца па падпісцы, кошт аднаго экзэмпляра каля 200 000 бел. руб. (пры павелічэнні колькасці падпісчыкаў кошт зменшыцца). Усе зацікаўленыя змогуць замовіць асобнік кнігі праз электронную пошту музея гісторыі ў Магілёве Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Ілья Лапато |