Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымку па касцёлах Беларусі здзейcніла моладзь з Рубяжэвіч
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.02.2015 11:15

25 студзеня моладзь з парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах разам з кс. Юзафам Сярпейкам здзейсніла чатырохдзённую пілігрымку па святынях Беларусі. Чатыры дні, восем чалавек, дзве машыны і амаль трыццаць святыняў — за гэты час удзельнікі пілігрымкі пераадолелі больш за тысячу кіламетраў.

Распачыналася падарожжа ў напрамку Ашмянаў, далей былі Івянец і Пяршаі. Затым — вёска Крэва і руіны Крэўскага замка, дзе была падпісана «Крэўская ўнія».

Пасля прагулкі па Ашмянах і начлега ўдзельнікі ўзялі кірунак на Астравец. Па дарозе заехалі ў касцёл ў Гудагаі, дзе іх прывіталі айцы кармэліты Казімір Мураўскі OCD і Леанард Цеханоўскі OCD. У Астраўцы наведалі абедзве святыні: Узвышэнння Св. Крыжа і святых Космы і Дам’яна. Наступным прыпынкам стаў касцёл Святой Тройцы ў Гервятах.


Затым маршрут пралягаў праз Канстанцінава, Нарач, Мядзел і Крывічы. Падарожнікі прынялі ўдзел у святой Імшы ў Будславе і прыехалі на начлег у Свір. Раніцай маліліся на святой Імшы, пасля снядання была прагулка па Свіры, пасля чаго скіраваліся ў бок Браслава. Па дарозе прайшліся экалагічнай сцяжынкай па запаведніку «Блакітныя азёры», наведалі касцёлы ў Лынтупах, Камаях, Паставах, Лучаі, Відзах, Опсе і ў рэшце рэшт прыбылі ў Браслаў – да Маці Божай Валадаркі Азёраў. Удзельнікі прагуляліся па Браславе і зноў вярнуліся на начлег у Свір.

У апошні дзень пілігрымы ўзялі кірунак на Смаргонь і пабачылі касцёлы ў Вішневе, Солах і Жупранах, наведалі сядзібу Францішка Багушэвіча ў вёсцы Кушляны. Пілігрымка завяршылася ў Ашмянах.

Алег Каляда
Фота Аліны Аляшкевіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.