| Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дзецям падарункі ад місіі «Чыстае сэрца» (+фота) |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 09.02.2015 10:35 |
|
Дзеці падрыхтавалі канцэрт і сувеніры. А місія «Чыстае сэрца» вырашыла падтрымаць дзяцей і падрыхтавала для іх падарункі. 7 лютага місія «Чыстае сэрца» наведала выхаванцаў місіі «Добрага самараніна пад заступніцтвам св. Уршулі Ледухоўскай» у Мінску. Ужо ў другі раз місія «Чыстае сэрца» падтрымала дзяцей, якія ў святочнай праграме падзякавалі сваім бабулям і дзядулям за ўсё іх дабро. Падарункі дзецям ад арганізацыі ўручыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Іерарх адзначыў важную ролю хрысціянскага выхавання ў беларускіх сем’ях, пачынаючы з самага дзяцінства. Мітрапаліт падзякаваў усім дзецям за стараннасць, а іх бацькам, бабулям і дзядулям — за перадачу веры маладому пакаленню. Усяго ў місіі «Добрага самараніна пад заступніцтвам св. Уршулі Ледухоўскай» налічваецца 27 выхаванцаў дашкольнага ўзросту. Святлана Жылевіч |
| Фотарэпартаж |


У беларускім календары няма асобнага дня бабулі і дзядулі, аднак кожны ведае, якую важную ролю яны адыгрываюць у выхаванні сваіх унукаў. Сказаць «дзякуй» за іх любоў і апеку вырашылі выхаванцы «Місіі добрага самараніна». 
для друку