Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гатаве каманда пробашча і манахіні выйграла І парафіяльны турнір па настольным футболе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.02.2015 11:36

Першыя два ўікенды лютага ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве разыгрываўся І парафіяльны турнір сярод сем’яў па настольным футболе.

Да Бога праз спорт

У спартыўных спаборніцтвах прыняло ўдзел 13 сямейных каманд, якія былі прадстаўлены рознымі членамі сям’і: бацька і дачка, маці і сын, два браты, муж і жонка і г.д. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх групах, а пазней адбыліся паўфіналы і фінал.

Неспадзявана першае месца заняла каманда манахіні Ганны Сайко і пробашча парафіі кс. Кшыштафа Пасвяты CSMA.

15 лютага пасля святой Імшы ў 11.00 усе каманды-ўдзельнікі атрымалі дыпломы і ўзнагароды, а першыя тры месцы ў якасці ўзнагароды — кубкі.

Турнір стаў першым з серыі запланаваных на гэты год спартыўных спаборніцтваў.

(KP)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.