У салезіянскім араторыі ў Мінску прайшла сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
24.02.2015 17:18 |
21-22 лютага ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылася сустрэча-разважанне для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылем жыцця. Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак у Беларусі: Дзятлава, Бараўлян, Смаргоні і з самога Мінска. Сустрэча пачалася знаёмствам. Пасля адбыліся ўводзіны ў тэматыку сустрэчы і праца ў групах, калі ўдзельнікі пазнаёміліся з двума прадстаўнікамі салезіянскага паклікання: бл. Міхалам Руа (святаром) і бл. Стэфанам Шандорам (каад’ютарам). Пасля супольнай размовы прысутныя паслухалі канферэнцыю, у якой былі прадстаўлены два кірункі рэалізацыі паклікання ў Таварыстве св. Францішка Сальскага — святарства і пакліканне брата-законніка. (AG)
Фота sdb.by |