Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні праблем» для дарадцаў сямейнага жыцця праходзіць у Ляскоўцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.02.2015 12:54

З 23 па 26 лютага Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арганізавала адукацыйны курс з цыклу «Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні праблем». Курс прадугледжаны для дарадцаў сямейнага жыцця і тых, хто ў сваёй штодзённасці займаецца праблемамі, звязанымі з сям’ёй.

У навучальным курсе ўдзельнічае 30 чалавек з усёй Беларусі. Акрамя запланаваных заняткаў слухачы курса штодзённа прымаюць удзел у святой Імшы.

23 лютага імшу для дарадчыкаў сямейнага жыцця цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У сваёй гаміліі іерарх звярнуў увагу на пакліканне і яго ролю ў паслузе сямейных кансультантаў, а таксама на адказнасць, якая з гэтага вынікае.

Пасля Імшы Рада па справах сям’і пачала сваю працу па апрацоўцы дакумента для працы ІІ часткі Сінода Біскупаў, прысвечанага сям'і, які адбудзецца сёлета ў Рыме.

Што такое «Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні праблем»?

Падыход, сканцэнтраваны на тэрапіі па вырашэнні праблем, азначае не толькі спецыфічны від тэрапіі, але і пашырае межы гэтага паняцця.

Некаторыя прыклады гэтага падыходу, які апісвае выбраную філасофію разумення і трактоўкі іншага чалавека, можна знайсці ў рэчышчы абароны псіхічнага жыцця, выхавання, адукацыі, кіравання людзьмі ў практыцы сацыяльнай працы і г.д. Гэтая мадэль знаходзіць прымяненне ў працы як з асобнымі людзьмі, так і з групамі.

 

У пытанні тэрапіі таксама адзначаюць, што падыход спраўджваецца ў працы з людзьмі, якія маюць досвед у розных жыццёвых праблемах, такіх, як гвалт, дэпрэсія, розныя залежнасці, булімія і анарэксія, сужэнскія канфлікты і г.д.

Дадатковым пацвярджэннем карысці такога падыходу служыць той факт, што гэтая мадэль увасабляецца ў працы з рознымі ведамствамі ў многіх краінах ва ўсім свеце, а кнігі і артыкулы пра тэрапію, заснаваную на вырашэнні праблем, былі перакладзены на 14 моў.

Як зазначаюць асобы, якія практыкуюць такую тэрапію, сапраўднымі аўтарамі гэтага падыходу з’яўляюцца самі ўдзельнікі такой тэрапіі. Ад іх можна таксама навучыцца таму, што з’яўляецца дапаможным у пошуку ўласных тэрапій па вырашэнні праблем. Гэтым разам для дарадчыкаў сямейнага жыцця праводзілася першая частка курса. ІІ частка запланавана на сакавік.

А. Пётр Фраштэнга OCD

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.