Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музыка, якая абуджае сэрца: канцэрт памяці І. С. Баха прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.03.2015 11:10 |
Напярэдадні 330-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага нямецкага кампазітара, арганіста Іагана Себасцьяна Баха, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены пасля вечаровай Імшы вернікі мелі магчымасць паслухаць канцэрт класічнай музыкі. 22 сакавіка хор наведаў Полацк, дзе таксама выступіў з канцэртам. У праграме прагучалі: Cantate Domino (Спявайце Пану) В. Мішкініса (1954), Sancta Maria, Mater Dei (Святая Марыя, Маці Божая) В. А. Моцарта (1756-1791), «Ойча наш» П.І. Чайкоўскага (1840-1893) і «Ойча наш» П. Васкса (1946), Ave Maria O Crux Ave Р. Дубры (1964) і іншыя знакамітыя творы. «У перыяд Вялікага посту такая музыка здольная дапамагчы чалавеку зварухнуцца, абудзіцца ад смецця граху і ісці далей да светлага і чыстага жыцця», — лічыць Віктар Ведзень, слухач, які таксама падрыхтаваў фотарэпартаж з канцэрту для нашага партала.
Фота і тэкст Віктара Ведзеня
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.