Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ракаве на Пальмовую нядзелю адбыўся Крыжовы шлях вакол касцёла
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.03.2015 14:34

На ранішнюю Імшу Пальмовай нядзелі 29 сакавіка ў  парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сабралася амаль удвая большая колькасць вернікаў, чым звычайна. Пасля Імшы вакол касцёла адбыўся Крыжовы шлях.

Ксёндз Дзмітрый Барыла выказаў радасць ад таго, што парафіяне прыйшлі прывітаць Езуса, а таксама заклікаў прысутных да пастаяннага ўдзелу ў жыцці Касцёла і парафіі, у тым ліку нагадаў пра важнасць сакрамэнту пакаяння, над якім асабліва трэба задумацца і якім важна скарыстацца падчас Велікоднага тыдня.

У Вялікую суботу (4 красавіка) у мястэчку чакаюць Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які памоліцца разам з вернікамі і благаславіць святочныя стравы.

Па традыцыі ракаўчане рыхтуюць смачныя падарункі для шаноўнага госця.

Таццяна Сівец

Фота аўтара


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.