28 сакавіка ў цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы скончыўся чатырохдзённы курс «Тэрапіі, сканцэнтраванай на вырашэнні праблем». Курс быў арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі для дарадцаў сямейнага жыцця і ўсіх тых, хто працуе з сем’ямі як у парафіях, так і ў сямейных кансультацыях.
30 чалавек штодня з раніцы да вечара ўдзельнічалі ў майстэрнях, якія дапамагалі здабываць новыя веды і вопыт дапамогі ў працы з сем’ямі. Гэта быў другі этап курса, пасля заканчэння якога ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты. Першы этап праходзіў з 23 па 26 лютага 2015 года.
Што такое «Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні праблем»? Падыход, сканцэнтраваны на тэрапіі па вырашэнні праблем, азначае не толькі спецыфічны від тэрапіі, але і пашырае межы гэтага паняцця.
Некаторыя прыклады гэтага падыходу, які апісвае выбраную філасофію разумення і трактоўкі іншага чалавека, можна знайсці ў рэчышчы абароны псіхічнага жыцця, выхавання, адукацыі, кіравання людзьмі ў практыцы сацыяльнай працы і г.д. Гэтая мадэль знаходзіць прымяненне ў працы як з асобнымі людзьмі, так і з групамі.
У пытанні тэрапіі таксама адзначаюць, што падыход спраўджваецца ў працы з людзьмі, якія маюць досвед у розных жыццёвых праблемах, такіх, як гвалт, дэпрэсія, розныя залежнасці, булімія і анарэксія, сужэнскія канфлікты і г.д.
Дадатковым пацвярджэннем карысці такога падыходу служыць той факт, што гэтая мадэль увасабляецца ў працы з рознымі ведамствамі ў многіх краінах ва ўсім свеце, а кнігі і артыкулы пра тэрапію, заснаваную на вырашэнні праблем, былі перакладзены на 14 моў.
Як зазначаюць асобы, якія практыкуюць такую тэрапію, сапраўднымі аўтарамі гэтага падыходу з’яўляюцца самі ўдзельнікі такой тэрапіі. Ад іх можна таксама навучыцца таму, што з’яўляецца дапаможным у пошуку ўласных тэрапій па вырашэнні праблем. Гэтым разам для дарадчыкаў сямейнага жыцця праводзілася першая частка курса. ІІ частка запланавана на сакавік. А. Пётр Фраштэнга OCD
|