Імша падзякі ў гадавіну Першай Камуніі адбылася ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
18.05.2015 16:42 |
У парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца ў Мінску адбылася Імша падзякі ў гадавіну прыняцця Першай святой Камуніі. Восем дзяцей, якія летась упершыню прынялі святую Камунію, разам з бацькамі і парафіянамі сабраліся на святую Імшу, каб падзякаваць за атрыманыя ласкі. Прамаўляючы да прысутных, пробашч кс. Генадзь Кухарэвіч сказаў: “Мы хочам сёння асаблівым чынам падзякаваць за самыя вялікія дары – за хрост і Эўхарыстыю. Любыя дзеці! Які добры Езус Хрыстус! Увесь год Ён запрашаў вас на сваю Святую Вячэру, бо вы з’яўляецеся Ягонымі дзецьмі. Падзякуем Яму за гэта ад усяго сэрца”. |
Фотарэпартаж |