У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ падрыхтавалі пастаноўку для дзяцей |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
20.05.2015 12:44 |
У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ на заканчэнне катэхетычнага года парафіяне-падлеткі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз для дзяцей – пастаноўку пад назвай “Хто ты, калі не абараняш тое, у што верыш?”. Атрымаўся сапраўдны спектакль. Зразумелай даступнай мовай акцёры распавялі дзецям пра жыццё благаслаўлёнага Хасэ Санчаса дэль Рыа, які, нягледзячы на юны ўзрост, да канца абараняў сваю веру і стаў прыкладам для ўсіх дзяцей і дарослых. (AG)
Фота jan.by |