Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ракаве ў Нядзелю Спаслання Духа Святога сустрэліся тыя, хто прымаў Першую Камунію 10 і 20 гадоў таму |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.05.2015 11:30 |
24 мая, у Нядзелю Спаслання Духа Святога, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сустрэліся і аднавілі абяцанні хросту тыя, хто прымаў Першую святую Камунію 10 і 20 гадоў таму. Моладзь падрыхтавала да ўрачыстай святой Імшы музычную кампазіцыю, падчас якой ксёндз Дзмітрый Барыла атрымаў сімвалічныя дары: Біблію, каляндар, камень, пясок, алей. Таццяна Сівец |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.