Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння а. Паўла Леліто адзначылі ў Мядзелі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.05.2015 15:37

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі а. Павел Леліто OCD адзначыў юбілей 25-годдзя святарскага служэння. У гэты ж дзень група дзяцей адзначала гадавіну прыняцця Першай святой Камуніі.

На ўрачыстасці сабралося шмат вернікаў не толькі мядзельскай парафіі.

Айцец Павел Леліто OCD (брат Павел ад Маці Божай Ружанцовай), кармэліт босы, нарадзіўся ў 1964 г. у в. Жэлезьнікова Велька ў Польшчы. У 1983 г. скончыў агульнаадукацыйную школу ў Вадавіцах, пасля чаго ўступіў у навіцыят кармэлітаў босых у кляштар у Чэрнай каля Кракава. У 1984-1990 гг. вывучаў філасофію і тэалогію ў духоўных семінарыях у Познані і Кракаве. 24 мая 1990 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Кракаве, пасля чаго распачаў святарскае служэнне ў Беларусі, дзе працаваў у парафіях у Канстанцінаве, Жукойнях-Жэлядскіх і Клюшчанах. Сёння а. Павел Леліто служыць у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі, выконваючы функцыю пробашча.

Мядзельскі дэканат, кармэліты босыя і вернікі мядзельскай парафіі віншуюць святара з юбілеем, жадаюць Божых ласкаў на далейшыя гады душпастырскай дзейнасці на ніве Пана ў Беларусі, а таксама жадаюць, каб Марыя, Каралева Кармэлю, няспынна атуляла яго плашчом сваёй апекі і вяла да веры, надзеі і любові свайго Сына.


(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.