Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Асвячэнне копіі абраза Маці Божай адбылося падчас парафіяльнай урачыстасці ў Фашчаўцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.05.2015 14:52

30 мая супольнасць католікаў в. Фашчаўка Шклоўскага раёна святкавала парафіяльную ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

На ўрачыстасцях сабраліся большасць святароў Магілёўскага дэканату, а таксама святары Аршанскага дэканату Віцебскай вобласці і шматлікія вернікі са Шклова, Княжыц, Магілёва, Мінска.

Перад Эўхарыстыяй адбылося асвячэнне новай копіі абраза Маці Божай Фашчаўскай, які з’явіўся дзякуючы старанням кс. Дзмітрыя Іванова, што выконваў раней пастырскае служэнне ў Шклове і апекаваўся Фашчаўкай.

Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх узгадаў асноўныя старонкі гісторыі велічнай фашчаўскай святыні, якая была самай вялікай каталіцкай святыняй на нашай зямлі.

Адметнай рысай святкавання стала таксама тое, што Імша адбывалася ў новай капліцы, якая рамантуецца дзякуючы старанням кс. Аляксандра Шупенькі і парафіян. “Гэта вялікі крок наперад, - зазначыў біскуп Юрый Касабуцкі. - Дзякуючы руплівасці кс. Аляксандра, а таксама яго папярэднікаў, Фашчаўка ізноў будзе мець каталіцкую святыню”.

Паводле сайта Магілёўскага дэканату

(AG)

 

 

Фота сайта Магілёўскага дэканату

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.