Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першая Камунія адбылася ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Ракаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.06.2015 15:19

31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) да Першай святой Камуніі прыступілі пяцёра дзяцей.

Падрыхтоўка да першай у жыцці юных вернікаў святой Камуніі распачалася два гады таму. За навуку, удзеленую дзецям, дзякавалі пробашчу парафіі ксяндзу Дзмітрыю Барылу і сястры Ірыне бабулі і дзядулі, мамы і таты. Але, як падкрэсліў ксёндз Дзмітрый Барыла, сям’і надзвычай важна не перакладаць свае абавязкі на іншых – школу ці касцёл, – а пастаянна рупіцца аб тым, каб дзіця не прапускала заняткі рэлігіі, наведвала святую Імшу, і рабіць гэта варта найперш на ўласным прыкладзе.

Пасля бацькоўскага благаслаўлення перад святыняй і гаміліі пробашча дзеці выракліся зла і разам з бацькамі прынеслі свае дары Касцёлу. Самым урачыстым момантам стала прыняцце юнымі парафіянамі першай у іх жыцці Камуніі.

Павіншаваць сваіх сяброў прыйшлі маладыя вернікі, якія летась упершыню прымалі Цела Езуса Хрыста ў Святым Сакрамэнце.

Усе дзеці, прысутныя на Імшы, атрымалі салодкія падарункі.

Таццяна Сівец


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.