Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяне Альковічаў павіншавалі кс. Анатоля Парахневіча з 20 гадамі святарства
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.06.2015 11:53

4 чэрвеня ў ксяндза Анатоля Парахневіча адбылася вялiкая ўрачыстасць – 20-годдзе святарства.

Сёлета ўжо восем год, як кс. Анатоль узначальвае парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковiчы. Пачатак яго дзейнасцi адзначыўся незвычайнай падзеяй – падчас святой Імшы здарыўся пажар у доме святара. Усе парафiяне прымалi ўдзел у тушэннi пажару моцнай дружнай сям`ёй. Машыну з гаражу вынеслi амаль што на руках, бо ключы знаходзiлiся ў тлеючым доме. Дзякуючы Богу i малітвам парафiян дом не загарэўся пламем, а толькi тлеў. Супольнае змаганне з бядой сапраўды паказала, што гэтая парафія ­ – сапраўдная сям'я. Усе парафiяне, чым маглi, дапамагалi кс. Анатолю.


Цяжкі жыццёвы лёс не зламаў яго, але зрабіў моцным. Гэты святар – цікавы суразмоўца, адукаваны, з прыгожай усмешкай.

Таксама ксёндз Анатоль – сапраўдны мастак-дызайнер. Перад вялiкiмi ўрачыстасцямi ён так упрыгожвае алтары жывымi кветкамi, што цяжка адвесцi вочы ад гэтых шэдэўраў. Кожны раз падчас святой Імшы гаміліі святара захапляюць і прымушаюць задумацца. Ён сапраўдны пастыр, які клапоціцца пра сваю паству.

Усе парафiяне шчыра вiншуюць кс. Анатоля з гэтай урачыстасцю, дзякуюць Богу за цудоўнага святара, жадаюць моцнага здароўя, доўгiх гадоў служэння Пану і апекi Маці Божай на кожны дзень жыцця.

Анастасія Толкач-Шыцікава, (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.