Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці вілейскай парафіі распачалі летні адпачынак з Богам
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.06.2015 11:51

Першыя дні летніх канікул для дзяцей парафіі Узвышэння Святога Крыжа г. Вілейкі сталі часам супольнай малітвы і радаснай забавы.

30 мая каля 100 дзяцей парафіі сабраліся на панадворку парафіяльнага дома, каб разам святкаваць заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года. Супольная малітва, святочны грыль, радасныя забавы аб’ядналі дзяцей усіх узроставых груп: ад 4-5-гадовых да выпускнікоў.

Пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла нагадаў дзецям, што летнія канікулы не распаўсюджваюцца на Касцёл і святыя Імшы, таму падчас канікул нельга забывацца пра нядзельную Эўхарыстыю і штодзённую малітву.

31 мая падчас святой Імшы дзевяць хлопцаў парафіі былі ўрачыста прыняты ў міністранты. Да гэтай падзеі яны рыхтаваліся на працягу года праз удзел у спецыяльных занятках. Новыя міністранты атрымалі дазвол і благаслаўленне пробашча на службу падчас літургіі пры алтары і дакумент, які гэта пацвярджае.

Напрыканцы Эўхарыстыі дзеці і моладзь атрымалі благаслаўленне на радасны час летніх канікул. Гэты час пачаўся традыцыйнымі рэкалекцыямі для дзяўчат парафіі, якія адбыліся з 2 па 4 чэрвеня. На працягу дзён рэкалекцый дзяўчаты разважалі на тэму “Дабро. Справядлівасць. Любоў і міласэрнасць”, вучыліся жыць па-хрысціянску і “рамантавалі” свае душы. Акрамя духоўнага падмацавання, дзяўчаты танцавалі, спявалі, удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і развівалі свае таленты на “Майстэрні маленькіх цудаў”.

Кацярына Дурко

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.