Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дабрачынная акцыя ў абарону жыцця прайшла ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.06.2015 12:22

 У Мінску 6 і 7 чэрвеня праходзіла акцыя ў абарону жыцця. Арганізатар мерапрыемства — грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлят».

Акцыя праходзіла ў трох парках — Чалюскінцаў, Горкага і Чыжоўскім. Валанцёрам дапамагалі актывісты з «Легіёну Марыі». Усе удзельнікі мерапрыемства — хрысціяне з розных канфесій.

Валанцёры, сярод якіх былі прафесійныя псіхолагі, раздавалі буклеты і лістоўкі з інфармацыяй пра грэх аборту і яго вынікі, абартыўныя механізмы дзеяння кантрацэптыўных сродкаў, пра распусту, што вядзе да венерычных захворванняў, а таксама пра тое, што сужыццё без шлюбу нішчыць будучыню і пагарджае святасцю сям’і.

Падчас акцыі былі прадэманстраваны муляжы дзіцяці з 10-га по 30-ты тыдзень развіцця.

У гэтым годзе акцыяй цікавіліся вельмі многія шматдзетныя сем’і, падыходзіла моладзь, падлеткі, дзеці, рабілі фотаздымкі з муляжамі.

У нядзелю акцыю падтрымаў беларускі хрысціянскі музычны гурт «Laudans». Выступоўцы запрашалі людзей прыняць удзел у акцыі.

Далучыцца да абароны жыцця і пралайфаўскага руху ў Беларусі можна праз адмысловую інтэрнэт-суполку.

Юлія Вольская (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.